
ВАРЭНІКІ, ВАРАНЫЯ Ў АПЕЛЬСІНАВЫМ СОУСЕ

-
20 хв.
-
1 порцыя
Інгрэдыенты
- «Варэнікі з тварагом» - 4-5 шт.
- Сок 1 апельсіна
- Карычневы цукар - 1 ч. л.
- Цэдра апельсіна - 1 ч. л.
- Сметанковае масла - 20-30 г
- Ванільны цукар
- Мята
ПРЫГАТАВАННЕ
- 1
-
Падабраць сатэйнік, у якім у адзін пласт лягуць нашы 4-5 варэнікаў так, каб не было свабоднага месца.
- 2
-
Выціснуць сок з 1 апельсіна. Працадзіць ад костачак.
- 3
-
У сок пакласці масла, цукар, ванільны цукар, цэдру апельсіна. Ставім на агонь і даём вадкасці закіпець.
- 4
-
У закіпелы соус выкладваем варэнікі. Вадкасць павінна схаваць іх прыкладна напалову. Адразу пачынаем патрэсваць сатэйнік з боку ў бок, каб варэнікі не прыліплі.
- 5
-
Прыкрываем накрыўкай на пару хвілін, каб абварыць парай верхнюю частку варэнікаў. Адкрываем накрыўку і варым на сярэднім агні да ўваркі соусу. Можна папераварочваць варэнікі, каб яны раўнамерна праварыліся.
- 6
-
Як толькі вадкасць паменшыцца ў аб’ёме і загусцее, можна выключаць і падаваць да стала, упрыгожыўшы лісцікам мяты.
Паспрабуйце прыгатаваць
反馈
请填写表格,我们会尽快与您联系